Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш I прыйдзе ноч, і ноч міне

I прыйдзе ноч, і ноч міне,
I дзень павекі разамкне
I аглядзіцца навакола.
Ці будзе рады й мне?

Ён – грук матораў, шоргат шын,
Ён – самалётны рык вышынь, –
Што для яго пялёстак кволы
Ссамотненай душы?

Па бровы ўкутаму ў браню,
Пялёстак той, як парахню,
Бязлітасна пусціць на вецер
Было б так лёгка дню, –

Калі б у непрыманні зла
Душа змагарна не ўрасла
У заўтрае надзей бяссмерцем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш I прыйдзе ноч, і ноч міне - Ніна Мацяш