Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ні пра што

Вецер вецце ламаў ашалела,
I з каштанаў зрываліся кветкі,
I над сэрцам маім набалелым
Хтось чырвонай размахваў сурвэткай.

Незнаёмка насупіла бровы
I глядзела кудысь паўз мяне,
Дзе сп’янелая плавала мова,
Захлыналіся душы ў віне.

Над вясенняй верандаю бара,
Дзе надвор’е змяшалася з п’янкай,
Пад акорды самотнай гітары
Хтосьці песню спяваў пра каханку.

Незнаёмкі блакітныя вочы
Абміналі мой сум і душу,
I я ведаў, што гэтаю ноччу
Ні пра што новы верш напішу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ні пра што - Янусь Малец