Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У школу

У ШКОЛУ
Сонца вераснёўскае
Промнікам тугім
Разбудзіла Дашаньку,-
Сёння дзень такі.
Падмігнула ветліва:
Хопіць маме песціць,
У новы свет за ведамі
Трэба ранец несці.
Уставаць не хочацца…
Вольніца, бывай!
Вочкі ж не расплюшчацца:
Школа, пачакай!
Шпілечкі ды банцікі,
Белы фартушок,-
Ты ў сне мне бачыўся
У жыццё званок.
І за ім па лесвіцы
Школьных перамен
Пабягуць равесніцы,-
Наўздагон іх смех!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (8 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У школу - Уладзімір Гайдук