Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Партрэт

Старым нажом ён чысціў бульбу
На кухні, дзе вісеў партрэт.
Гадзюкай песцілася кульба
На стосе кінутых газет.

Ён мармытаў, што верыць будзе
Ва ўсё, што і раней казаў,
Як вартавым у тым Дальбудзе
Сваё здароўе падрываў.

Нагадваў мне пра лес і трэскі,
Пра непазбежнасць жорсткіх мер
Пра тое, што не ўсё нам трэба
Прымаць і зараз напавер.

Мяне ён клікаў у дарадцы
I падымаў на светлы гнеў.
Ён мне пра сілу і парадак
У нейкай роспачы бубнеў.

Пра старасць гаварыў і стому
I выклікаў не жах, а жаль.
Ды профіль бачыўся знаёмы
На сточаным лязе нажа.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Партрэт - Навум Гальпяровіч