Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скупое праменьне

Белы сьнег
Белы сьнег
Белы сьнег
І нябёсаў скупое праменьне…
Халадзее надзея на вуснах маіх
Да свабоды імкненьне.
Імгненьне…

Хутка…
Чуеш?
Амаль…
Верагодна…
Назаўжды.
Непахісны.
Трывожны.
Я твой верасень –
Ты мой кастрычнік
…Я галосны –
Ты зычны.
…У марных пошуках выйсьця…
Запалі тое лісьце,
Запалі маё сэрца
Вырай дай для душы
Дай пяшчоты сагрэцца.
І жыцьцём напаі
Ці бясконцым імгненьнем…
Ты адчуй уласны рытм
Ясны такт
Скінь сумненьні
Верагоднасьці
І памкненьні
ў бок…

…І ў прыцемках Менскіх
Табе пацалунак
І да шчырасьці прага.
І ў тым паратунак…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скупое праменьне - Уладзімір Старыковіч