Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мяркуй, што робіш для душы сваёй

Мяркуй, што робіш для душы сваёй –
Шпакоўню, вулей, сціплую кармушку:
Падобны ў чымсьці на пчалу і птушку,
Ты б мог прыйсці ў свет птушкаю, пчалой.

Ты б мог прыйсці бярозкаю, што ссек,
Мурашкаю, што сок з пянёчка выпіла.
Ў істоце той, якою быць не выпала,
Сябе адчуй хоць зрэдку, чалавек!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мяркуй, што робіш для душы сваёй - Аляксей Пысін