Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У траецкі май сваёй “бывай!” Каб змяніў наш край на “прывітанне

У нябёсах крЫвіцкай душы
Боскія гуляюць мурашы.
Перуновыя працуюць пчолы,
Новыя будуюць храмы совы.
У люстэрках нашага змагання,
Мамы Беларусі, граюць гусі
Песні нашай нацыі вясны.
На прадвесні край святы лясны
Сустракае нас сваім паўстаннем.
З выраю-бяды зноў кажаны,
На радзіму з вераю вяртанне,
Супраць змроку, цемры і маны
Сакавік падорыць нам каханне.
Новы распачнем тады адлік:
У траецкі май сваёй “бывай!”
Каб змяніў наш край на “прывітанне”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У траецкі май сваёй “бывай!” Каб змяніў наш край на “прывітанне - Алесь Круткін