Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзень Волі!

Дзень Волі – Дзень Барацьбы –
За Радзіму, За шчасце, За Долю!
Супраць ворагаў усіх, што за кошт наш жылі,
Што залілі ўсю Плошчу крывёю…

Супраць усіх, хто не верыць у беларускі народ,
Супраць усіх – хто яго прыніжае.
Называючысь сябрам плюе ў душу,
Вякамі нам мову знішчае.

Дзень Волі – гэта памяці Дзень!
Тых, хто рушыў за край свой шляхотны.
Тых, хто страціў жыццё ў змаганні за свет,
Баронячы край боскі-родны!

Дзень Волі – гэта Вясна!
Гэта нашых сардэц Адраджэнне!
Пасля доўгага, доўгага сну,
Мы знішчаем у край свой нявер’е…

Сонца нам свеціць – Мы разам ідзем.
Мы Жывы і рушым мы далей.
Дзень Волі – гэта наш лёс,
Мы яго доўга чакалі…

Нас зноўку пужаюць збіваннем, крывёй,
Нас пужаюць здзекваннем ў кратах…
Праданым ахоўцам, бязбожным суддзёй,
І мёртвым у лесе застацца…

Не спыняць нас ворагі – Не спыняць свае,
Бо верым мы ўсе ў Свабоду.
Дзень Волі – гэта Наш дзень!
Бо Воля – то прага Народу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Дзень Волі! - Крывіч Вольны