Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Добры дзень, дарагі

Добры дзень, дарагі…
Добры дзень, дарагая…
Мы яшчэ не былі
Блізка так каля краю.

Я любіла Вас светла,
Так высока любіла,
Ваша імя святое
Дадавала мне сілы.

Пры спатканні аднойчы,
Апавіты спакусай,
Цалавалі Вы тройчы –
Нечакана у вусны.

Пацалунак гарачы –
Ён, магчыма, штось значыць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Добры дзень, дарагі - Тамара Аўсяннікава