Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Дзень нарадзіўся

Дзень нарадзіўся
самотаю ночы.
Зданню сірочай
па вуліцы крочыць.
Гляньце:
тужліва-маркотныя вочы…
Дзень нарадзіўся
самотаю ночы.

Захад разліўся
барвовай крыніцай.
Ціша-сястрыца
люляе зямліцу.
Дзень спачывае,
каб зноў нарадзіцца…
Захад разліўся
барвовай крыніцай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ***Дзень нарадзіўся - Васіль Рагаўцоў