Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш * * * Дзень адышоў

* * *
Дзень адышоў.
Спакойны і звычайны.
Яшчэ адзін. Нічым ён не здзівіў.
Прывычна адпішчаў уранку чайнік.
І дождж самотна слёзы свае ліў.

Дзень адышоў.
Не пазваніла блізкім.
І ні радка ў сшытку не лягло.
Здароўе зноўку турбавала ціскам.
Крыху трывожна на душы было.

А дзень не пажадаў мне
“Добрай ночы!”
Пашлёпаў напрасткі. У небыццё.
Адбіў гадзіннік. Змружваюцца вочы.
…На цэлы дзень паменшала жыццё!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш * * * Дзень адышоў - Таццяна Цвірка