Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НОЧ ПРОЙДЗЕ – ДЗЕНЬ ПАЧНЕЦЦА НОВЫ

Дзень дагарэў сумотна дзесцi,
Дачушка просiць побач сесцi:
“Матуля, страшна мне, не спiцца,
Мне трэба словы, каб малiцца.”

“Заплюшчы вочкi – трэба спаць
I слухай, я пачну спяваць.
I паўтарай за мной па-троху,
Сваю малiтву пану Богу:

– Пакуль душа ў абдымках сна,
У тваiх руках, Божа, яна!
I калi я памру ў сне,
Даруй збаўленне, Божа, мне!”

Гадзiнiк сонна трымацiць,
Малая вельмi смачна спiць.
А па баках стаяць анёлы:
“Ноч пройдзе – дзень пачнецца новы.”

29.01.2013 Сяргей Брандт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НОЧ ПРОЙДЗЕ – ДЗЕНЬ ПАЧНЕЦЦА НОВЫ - Сяргей Брандт