Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спатканне

Цярпліва ён чакаў дзяўчыну.
Дубелі пальцы на руках.
“Як здарылася? гэта ж дзіва!
Спазніцца можна на гадзіну,
Але ж не ў гэткіх маразах!”

Пачаў скакаць наш хлопец, грэцца,
Прыдумаў, што ўжо скажа ёй,
А сэрца ў хваляванні б’ецца.
Спазненне ёй даруе сэрца,
Але ж холодна тут зімой.

“Даўно чакаеш?” – хлопец чуе.
“Яна ПЫТАЕ? Вось дзяўчына!”
Ужо словы крыўдныя гатуе,
Пра тое колькі тут “сумуе”,
Але ж сварыцца немагчыма:

“Даруй мне, любы, за спазненне.
Даруй, что атрымалася ў нас так.
“Як на вачэй тых зіхаценне
Сварыцца можна хоць імгненне?
Абняў дзяўчыну наш юнак.

Спазніцца можна на гадзіну,
І болей можна празяваць…
Але ж ці не шкада гадзіны
З каханым разам вам, дзяўчыны?
Час гэты трэба зберагаць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Спатканне - Настасся Макарчык