Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Іду на спатканне

Кусты серабрацца ў расінках,
І цягне з ракі прахалодай.
Іду я знаёмай сцяжынкай,
Увечар, прад сонца заходам.

Іду. Прыбярэжныя дрэвы
Выходзяць насустрач з паклонам,
Вітаюць птушыныя спевы,
Мне сцелюцца травы кілімам зялёным.

Я зараз у добрым настроі,
І думка узнёсла лунае,
Сябе на мажор я настроіў,
Мінорнасць мяне не кранае.

Іду, паспяшаю імкліва,
Іду да яе на спатканне,
І сёння я самы шчаслівы:
Іду я насустрач каханню.

Спеў птушак няхай не змаўкае,
Пяюць хай душэўныя струны!
А радасць на сэрцы – такая!..
Я зноў улюбёны і юны!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Іду на спатканне - Пётр Шакола