Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш ЗIМА ДЭКАРУЕ САМА



На снежным полi – чорныя кусты,
Здзёр вецер вопратку з галiнак.
Цяпер яны стаяць маўклiва,
Там-сям вiсяць счарнеўшыя лiсты.

Навошта ён зрабiў вось так?
Яны ж цяпер на непарочным снезе,
Псуюць агляд, на вочы неяк лезуць,
Якое ж тут натхненне – немы жах.

I каб змянiць настрой такi пусты,
Закружыць моўчкi раптам завiруха.
I лёгкiм снегам, як святочным пухам,
Накрые ў полi белым чорныя кусты.

Сяргей Брандт, 2013





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗIМА ДЭКАРУЕ САМА - Сяргей Брандт