Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вяршыць зiма зямны кругазварот

Вяршыць зiма зямны кругазварот
i вабiць графiкай пакiнутых алеяў.
i ёсць усё. Але – пад Новы год
Зноў не хапае музыкi лiлеяў!..

Цi не таму мяняем бальшакi
На неразменнасць цiхiх першапуткаў,
Што надакучыў тлум нам гарадскi,
Што клiча край блакiтных незабудкаў?..

Ляцiм к святлу… Згараем на агнi…
Паразумення мiж сяброў шукаем.
i ёсць усё. i толькi – дабрынi,
Як красак летнiх, людзям не хапае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вяршыць зiма зямны кругазварот - Міхась Курыла