Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скупыя высокія словы

Скупыя высокія словы –
Як споведзь,
Як роспачы ўздых.
Яны – нашай веры аснова.
Ня кпіце паблажліва з іх.

У шчасьці,
Адчаі
I бунце
I ў нашы праклятыя дні
Вы сэрцам сягнуць паспрабуйце
Да іхняй сьвятой вышыні.

Яны нам паходню запаляць
У здрадлівай шэрай імжы.
Яны яшчэ прыдуць на памяць
На самай апошняй мяжы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Скупыя высокія словы - Генадзь Бураўкін