Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родныя словы

Яны даспадобы мне, хай і старыя,
Не толькі ў гучанні хвалюючы змест.
Як многа гавораць мне назвы такія –
Мінск,
Пінск,
Брэст.

Калі паразважыш, няцяжка дазнацца,
Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,
Што продкі любілі спакойную працу –
Шклоў,
Клецк,
Мір.

А вораг находзіў,- бязлітасна білі,
Трываць не хацелі абразы і слёз,
І разам з Бярозаю катаў тапілі –
Пціч,
Друць,
Сож.

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі,
Каб звонка звінела, была, як агонь.
У сёлаў імёны, як гукі цымбалаў,-
Блонь,
Струнь,
Звонь!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 2.00 out of 5)
Loading...

Верш Родныя словы - Пятрусь Броўка