Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родныя струны

Сваю спявае вецер песню ў полi,
Шумяць iначай ад вятроў лясы,
Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi
Адметнасцi чароўнай i красы.

Па-iншаму ракочуць ў моры хвалi.
I б’е няшчадна ў берагi прыбой,
Вятры заўсёды гукi выклiкалi
Цi з радасцю жаданай, цi з журбой.

Аднолькавы гуляе ўсюды вецер,
Ды ў кожнага гучыць свая струна,
Бо сумна было б жыць на белым свеце,
Каб песня у вятроў была адна.

У кожнага народа свая мова,
Кiтаец кажа, турак цi француз,
Чужое мы даўно галубiм слова,
Струн родных не кранае беларус.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Родныя струны - Анатоль Балуценка