Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчырыя словы

Шчырыя словы
Трэба казаць,
Цяжка бывае нам моўчкі трываць.

Лічыш, дарма:
Сэнсу няма…
Просіцца праўда на волю сама!

Боль прыхаваны –
Нясьцерпны цяжар,
Мусіць раскрыцца душэўны пажар.

Можна ўцячы
Ад чыіхсьці адзнак,
Ды ад сябе немагчыма ніяк.

Нібы ўраган
Ці варожы таран,
Душы зьнішчае самападман.

Крохкае цяжка захоўваць…
Хай жыве шчырае слова.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчырыя словы - Зміцер Давыдзенка