Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зіма – ды ні снегу, ні лёду

Зіма – ды ні снегу, ні лёду
На рэках і ў полі няма,
Як быццам вясны прахалоду
Нясе ў цёплым ветры зіма.

Ахутаны душным туманам
Нямыя сады і гаі.
Здаецца, што студзеньскім раннем
У іх запяюць салаўі.

Ды толькі далёка да лета
(Азноб ты заўважыў галля?) –
Да самага сэрца раздзета
Халоднай рукою зямля.

I раннія кволыя ўсходы
Бязлітасна губіць мароз.
А вільгаць начной прахалоды –
Сляды расчарованых слёз.

I хоць завірухам не верыш,
Хоць зрок яны слепяць, а ўсё ж
Ім з большай надзеяй даверыш
Пачуццяў нястрыманых дрож.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зіма – ды ні снегу, ні лёду - Сцяпан Гаўрусёў