Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На мінскім прыпынку

Развітацца з табой ніяк не магу,
У грудзях сэрца б’ецца балюча.
Да цябе я зноў бягу і бягу,
Быццам промень ад сонца пякучы.

Я лячу ад цябе ў праціўны мне бок,
Я к таўстому шклу прытуліўся.
Я шапчу ў цішыні, у душы крычу быццам воўк
Аб аўтобуса шкло я разбіўся…

Мне не хочацца бачыць ні цемру, ні свет,
Адарвацца адгэтуль я моцы не маю…
Сонца ззяе так ярка ў дзень, у абед,
А я бачыць яго не жадаю…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На мінскім прыпынку - Алесь Борскі