Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Жніво. Смуга над плёсам. Воз снапоў



Жніво. Смуга над плёсам. Воз снапоў
Уціснуў дзед вяроўкаю тугою.
Конь адбіваўся злосна ад сляпнёў,
Матляў і трос патрэсканай дугою.

Загледзеўся – і маці ужо няма.
Бягу за ёю ўслед. Бягу і плачу.
Жадае дзед суцешыць – ды дарма:
Хусцінку белую ў калоссях бачу.

Відаць, хацела маці збыць мяне
З-пад рук занятых – да дзяцей у вёску;
Бо серп ляжаў на зломленым вязьме,
Бо трэба ёй дажаць палоску.

Даўно гудуць над страчаным вятры,
Даўно рачулка не бяжыць да гаю.
А я з тае пары, з тае пары
Цябе, матуля, даганяю.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жніво. Смуга над плёсам. Воз снапоў - Аляксей Пысін