Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш МАЁ ХАЦЕНЬНЕ

Я не хачу цябе, як зайца хоча воўк!
Як паляўнічы хоча птушку, цябе я не жадаю…
Я, нават, не хачу цябе, як прагне цемры змрок,
Але хаценьнем да цябе я, ўсё ж такі, палаю…

Хачу цябе, як кветка базылька чакае сонца ў лузе!
Як малачка матулінага хоча немаўлятка!
Хачу цябе, як сьвежага паветра хочуць грудзі!
Як стомленыя людзі прагнуць сьветлых Сьвятаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш МАЁ ХАЦЕНЬНЕ - Валер Бычкоўскі