Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад верша “Без тебя” (Пётр Градаў, 1967 г)

Не магу,
не хачу,
не ўмею
Жыць без цябе
на свеце.
Без цябе і сонца не грэе,
Без цябе
і месяц не свеціць.
Нават птахі –
і тыя нямеюць,
Калі з мора
халодны вецер.
Не магу,
не хачу,
не ўмею
Жыць без цябе
на свеце.
Цябе побач няма.
А каханне мацнее.
Ты ўсё роўна са мною.
Ты ў дзецях…
Не магу,
не хачу,
не ўмею
Без цябе жыць
на белым свеце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пераклад верша “Без тебя” (Пётр Градаў, 1967 г) - Гражына Загорская