Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовыя чары

Зімою, летам і вясною,
І восенню ты будзь са мною,
Ты толькі побач будзь.
Хачу асмеліцца кахаць,
Жадаю быць штодзень з табою,
Табою жыць, цябе ўдыхаць,
І абдымаць, і цалаваць
Са страсцю моцнае любові.
Сваёй пяшчотай агарнуць,
І ласкаю сагрэць сваёю,
Ты толькі побач будзь,
Ты будзь са мною.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зімовыя чары - Данута Бічэль-Загнетава