Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першыя чары кахання

Першыя чары кахання –
ясныя зоры ўгары.
Першая радасць спаткання,
чах чабаровы ў бары…
Першы кароткі абдымак
у святаянскую ноч…
Першы ў жыцці пацалунак,
неба бяздоннае воч…
Першыя словы прызнання,
чыстыя, быццам крышталь.
Час надышоў развітання –
горкі на вуснах міндаль…
Першыя чары кахання –
рэха юнацкіх гадоў.
Дзе наша светлае ранне?
Ды не сустрэцца нам зноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першыя чары кахання - Пятро Чабор