Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся! Словы, сказ, жаданні
Прывідны малявалі нам партрэт.
Адзін матыў, мільёны меркаванняў.
Свабода думкі! Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся затым, каб не сустрэцца,
Без абавязкаў гаварыць “прывет”,
Сысці без развітання, і здаецца,-
Свабода такту! Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся. І смайлам ўсміхнуўся,
Аблаяць смайлам можам цэлы свет,
і смайлам раюць, каб ты затыкнуўся…
Свабода тварыкам! і Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся і можам тут застацца,
Мы ўзялі віртуальнасці білет,
Мы тыя, кім тут хочам падавацца.
Дур?.. Не! Свабода! Брава Інтэрнэт!

29.11.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Брава Інтэрнэт! - Уладзімір Пілінога