Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пяць патронаў у абойме

Пяць патронаў у абойме,
Пяць патронаў.
Падымаемся у бой мы
Ў полі роўным.

У патроне кожным – куля,
Девяць грамаў.
He чакай, мая матуля,
Тэлеграмы.

Hi з санбата палявога.
Hi з пагоста.
Ходзіць ціха (бо дарога!..)
Наша пошта.

Цэлы месяц будзе везці
Праз краіну
Спавяшчэнне у канверце,
Быццам міну.

Цэлы месяц будзеш верыць,
Што жыву я,
Скажаш яблыням і вербам:
Ён ваюе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пяць патронаў у абойме - Аляксей Пысін