Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Тыя коні не пасьвяцца ў травах мурожных



Тыя коні не пасьвяцца ў травах мурожных,
Не бяруць хлеб даверліва зь цёплай далоні…
Я жыву, адчуваючы жылкаю кожнай,
Што мяне даганяюць шалёныя коні.

Час, як дзікі табун, капытамі лёс месіць,
Ён наперад ляціць стрымгалоў, без супыну.
Год цяпер непрыкметна сьціскаецца ў месяц,
I становіцца месяц кароткай хвілінай.

Адплываюць бярозкамі белыя рукі,
I сьпяшаюць нябёсы вачэй усьміхнуцца.
Нельга нават прыстоіць прад вечнай разлукай,
Немагчыма назад, хоць бы раз, азірнуцца.

За сьпіной тупацяць, ржуць шалёныя коні…
Адчуваю – хутка дагоняць.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тыя коні не пасьвяцца ў травах мурожных - Сяргей Законнікаў