Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не любі мяне

Не любі мяне.
шукай не мяне.
тампліеры па сэрцах танчаць сцюдзёнае танга.
не шкадуй мяне.
даруй не мне.
рызыкуй не паспець выкрыць тых, хто ніжэй па рангу.

І калі тэлефон
скажа мне,
што чарговыя песні ў сне
разаб’юцца
ў лісце
і казкі душ чыстых –
затрымаецца плынь сакральнай ракі
і адчуецца дотык любімай рукі…

Помні мяне.
не забудзь мяне,
калі нават сканаю і птушкай узарву нябёсы.
прабач мяне,
кахай мяне!
гэты шлях нам зададзена поруч прайсці самім Лёсам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не любі мяне - Ігар Палынскі