Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты мяне не чакай

Ты мяне не чакай, я прайшоў красавіцкім дажджом,
Ручаямі імклівымі збег да бліжэйшай рачулкі.
Бачыш, следам за мной непад’ёмным паўзе багажом
Груз нядаўніх турбот, напаўняючы грукатам гулкім
Нібы рэхам, прастору між намі. І гэта фінал
Нашых зносін, нацягнута-штучных, засеўшых у багне.
Дай мне сплысці адсюль, адчыні да свабоды канал.
Той плыве да сапраўднага шчасця, хто гэтага прагне.
Ты мяне не чакай. Нібы боль успамінаў былых,
З паваротам ракі назаўсёды я знікну адгэтуль.
У цябе будзе шанец да ранку кахаць маладых,
Я падставу знайду дасягнуць нерэальную мэту.

23.05.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты мяне не чакай - Сяргей Махнач