Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошні паварот..( памяці мамы)

Апошні паварот…(памяці мамы)
******************************
За паваротам паварот –
Імгненна хуткасць нарастае…
…Стаю ля маміных варот
І ўспаміны ў кош збіраю…

Ля студні вёдры і тазы,
Над ганкам гронкі вінаграду.
Я несла колькі год сюды
Сваю ўсмешку, боль і радасць…

А мама лашчыла мяне,
Узамен нічога не прасіла.
Яна наяве і ў сне
Пяшчотай сэрца мне гаіла.

Нібы прыліпла да варот,
У вокны пазіраю моўчкі.
…Апошні мамін паварот…
І зноў на мокрым месцы вочы…

За хатай хлеў і варыўня,
Заснуў Малыш ля пуні ў будцы.
Цяжкія ногі, не падняць,
Не маю сілы зварухнуцца…
30,31.07 – 2014 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошні паварот..( памяці мамы) - Лёля Багдановіч