Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ні я быў першы і ні я апошні

Ні я быў першы, і ні я апошні.
Шмат хлопцаў пракладалі з табой шлях.
І кожны з іх па кропельке, хоць трошкі
Пакінуў брудны сьлед у тваіх палях.

І краска запаветная сарвана,
І стоптана, затоптана ў бруд.
І ўсё крывавіць твая рана,
Як сьвежа – катаваны труп.

Салодкі мёд з цнатлівых тваіх губ
Спытаць я вельмі спадзяваўся,
Ды кратамі здаецца мне наш шлюб.
Балюча разумець, як памыляўся!

Здавалася, што Богам буду.
Ты – жрыца жэртвапрынашэньня.
І ўсё мінулае забуду
Ў час шчасцьлівага імгненьня.

Аднак турботны сёняшні мой лёс.
Самотнік я ў жывой пустыні.
Цягну той крыж, што послан мне з нябёс.
З нябёс, што над табой – сьвінцова-сініх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ні я быў першы і ні я апошні - Сяргей Кульбіцкі