Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Найбольш балюча ненавідзець тых, каго кахаў

Найбольш балюча ненавідзець тых, каго кахаў,
Каму належаў цалкам без астатку,
Каму сваё жыццё плаціў у падатку,
Каму з пакорай лёс на алтары паклаў.

Найбольш балюча ненавідзець тых, каго чакаў,
І мерыў заўтрамі бясконцае ўчора,
Каму хацеў даверыць боль і гора,
Хто потым боль і сам падараваў.

Найбольш балюча ненавідзець тых, каму жадаў
Паверыць зноў, аддаць сябе ізноў,
Каму захоўваў стос нямых прамоў,
Якіх ў жыцці ніколі не сказаў.

Найбольш балюча ненавідзець тых, каго не ў стане
Каго не ў стане сарца ненавідзець,
Каго не ў стане чым-небудзь пакрыўдзіць,
Каго кахаць нязносна зноўку прагне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Найбольш балюча ненавідзець тых, каго кахаў - Катажына Ляўдацкая
 »