Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О Божа, як я Вас кахаў!

Не адчуваю болей жалю
я да мінулых ценяў, не,
мільгнулі, міма праляталі –
ніякіх абавязкаў мне,
і толькі ў глыбіні ўспамінаў,
дзе памяць абы як схаваў,
плывуць туманныя карціны:
о Божа, як я Вас кахаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш О Божа, як я Вас кахаў! - Ігар Белкін