Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Божа, як хочацца плакаць

Божа, як хочацца плакаць
над словамі, зорамі, кветкамі,
стаць няўлоўнай, бязважкай, бязмежнай;
ачысціцца
ад шалупіння разважлівых думак
і неразважлівай веры…
Божа, зрабі мяне зернем!

Божа, як добра, бы кветка,
раздорваць пялёсткі –
роснай зямлі і далоням,
сагрэтым жывою крывёю, –
іх цеплыня з прахалодай маёю сальецца.
Божа, ці сэрца – у кветцы?

Божа, на шляху абраным
знайду раздарожжа,
камень убачу
і птушкай заб’юся аб камень.
Крылы,
згубіўшы пер’е,
стануць рукамі…
Божа, завошта?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Божа, як хочацца плакаць - Ангеліна Дабравольская