Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне чупрыны не хочацца звесіць

Беланогі, расчухраны месяц
Лявоніць у лісці кляновым.
Мне чупрыны не хочацца звесіць
Ў гэты вечар аўсяна-зялёны.

Я пайду сінявою мурожнай
Да начлежнікаў, хлопцаў буяных,
Хай прыгорне мяне вербалоззе,
Бо я хмелем сягонняшнім п’яны.

Ой вы, поплавы ў шэрай сярмязе,
Веснавейце ў даліне-лагчыне!
Мяне променем сонца абвяжа,
Пакланюся я нізка айчыне.

Закалосяцца песні ла весніц,
Заспяваюць таполі і клёны.
Мне чупрыны не хочацца звесіць
Ў гэты вечар аўсяна-зялёны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне чупрыны не хочацца звесіць - Язэп Пушча