Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сьвiтаньне

Не парушу я гэтай гадзiны:
Калi месяц Зямлю пакiдае,
I кустоўе дрымотнай ажыны
Прамень сонца агнём асьвятляе.

Гэты час сапраўды незабыўны,
Ён натхняе i лечыць мой розум.
Для мяне назаўсёды чароўны:
Яго велiчнасьць, вольнасьць i роздум…

Не парушу я гэтай гадзiны,
Толькi сэрца хутчэй заб’ецца.
I тады я ня буду адзiны –
Гэты час у нас сьвiтаньнем завецца…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сьвiтаньне - Мікіта Прыходзька