Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У гасьцях ня быў – то й не зразумееш

У гасьцях ня быў – то й не зразумееш.
і сэрцам не адчуеш гэты кліч.
Сьвятло радзімы позірк твой сагрэе,
Не згасьне ў душы, як вечны зьніч.

І вось, нарэшце, родныя мясьціны,
і раптам cэрца закалоціцца хутчэй.
Палі, лугі, сялянскія хаціны,
Тут, нават, галасы гучаць званчэй.

Хто не пабачыў гэтай прыгажосьці,
Таму я раю раз і назаўжды.
Завітвайце часьцей ў госьці,
Каб покліч не згубіць цераз гады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У гасьцях ня быў – то й не зразумееш - Мікіта Прыходзька