Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Збіраю пажыткі і еду дамоў



Збіраю пажыткі і еду дамоў.
Вайна – забава не лепшая.
Ці мне падалося, ці то было сном?..
“Прасніцесь, выходзім, канечная!”

А ногі ня йдуць, паранена мо?
Ці змерзла, ці звочылі раптам?
Паранена… Трошкі… Душу размяло
Адным пераможным залпам.

І вушы ня чуюць, звініць ці пяе…
Кантузіла, пэўна, моцна.
І перад вачыма ўсё нехта плыве…
Няўжо так і будзе… бясконца?!

Гучаць табе словам у маёй галаве,
Пад вейкамі сноўдаць ценем.
Я ад перамогі ў гэтай вайне.
Хутка палезу на сцены.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Збіраю пажыткі і еду дамоў - Ганна Лутава