Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разам з народам сваім застануся

Разам з народам сваім застануся –
Гору дамо мы рады,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да ПРАЎДЫ!

Ні перад кім мой народ не сагнуўся –
Зведаў цяжар нядолі,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да ВОЛІ!

Разам з народам не адступлюся –
Тут крывічоў пакаленне,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да АДРАДЖЭННЯ!

Богу за ўсё на зямлі пакланюся
І папрашу міласэрнасці,
Дайце дарогу маёй Беларусі
Да НЕЗАЛЕЖНАСЦІ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Разам з народам сваім застануся - Сяргей Чыгрын