Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разам з людзьмі

Я не скажу, што бачыў свет.
Але на моры і на сушы
Жывых людзей жывыя душы
Ў маёй пакінулі свой след –

To след гаючы, то балючы.
Ды чалавечае бяды
У час балючых з ёй заручын –
Куды найбольшыя сляды.

У час удачы ці няўдачы
Ў самім табе душу бярог,
Так ці накш цябе іначыў
Так званы болевы парог.

З табой лучыў і свет няблізкі,
Каб голас сэрца не глушэў:
Для болю іншых быў ён нізкі,
А для твайго – усё вышэў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Разам з людзьмі - Міхась Стральцоў