Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бывае, сум агорне, змога

Бывае, сум агорне, змога,
А дзень за днём – паўзе з начы…
Куды мне бегчы ад сябе самога?
Не, ад сябе самога не ўцячы!

Ты кажаш мне: “Пакiнь дзiвачыць
I лепей смейся, а не плач!
Не можаш свет пераiначыць,
Дык сам сябе пераiнач!”

А як сябе пераiначыць,
Калі ў табе таксама свет?
I для цябе ён столькi ж значыць,
Як i бязмежнасць, як сусвет!

I, можа, iсцiна у гэтым
I мэта – у вечнай барацьбе
Твайго маленечкага свету
З тым, што не змесцiм у сабе?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бывае, сум агорне, змога - Сяргей Дзяргай