Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не патрэбен

Бывае, парою ляціш невысока,
А падаць усё ж такі больна,
Бывае, у думках збягаеш далека,
А робіш у жыцці усё павольна.

І можа і хочаш, і можа імкнешся,
Але зноў чагось не хапае,
Няма тое сілы, з якою збярэшся
Калі апынешся на краі.

Не хопіць падтрымкі, не будзе нікога,
Хто б змог памагчы зноў падняцца,
Не будзе патрэбнага слова благога,
Не будзе надзеі на шчасце.

І вочы пагаснуць, і думкамі урэшце
Да неба звярнешь свой малебен,
Так цяжка бывае адзінаму у свеце,
Калі нікаму не патрэбен!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не патрэбен - Крысцін Лібертас