Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчасце

ШЧАСЦЕ

Сказ пра тое, верце слову
Як дурны знайшоу падкову
Яе носіць бы ікону
Бы талерку з супам поуну
Усе шукае тое месца
Дзе б пакласці ці павесіць
Ад суседкі чуу ад насты
-Есць падкова будзе шчасце!
Стау на ганку ды цікуе
-Не пралеціць, упільную!
Вокны, дзверы – усе насцеж
Не мінула б хату шчасце
Пільнавау аж цэлы дзень
-Ну ніяк яно не ідзе!
Ноч. Уключыу святло
-Да суседа б не пайшло!
-Мо пагрэць?- ужо думаць стау
Ды за пазуху паклау
Кіпяціу яе у гаршчку
-Можа з, явіцца адкуль?
-Яно у хаце ужо можа?
Заглянуу сабе пад ложак
Пашукау яго за печчу
-Не ступіць бы, не скалечыць!
Пакрыжыуся тры разы
Клау бы шкло за абразы
Сеу. Прыцішыуся, чакае
-Не шалпоча, не ікае!
За спіною скок і у дзверы
Аж вушам ен не паверыу
Азірнууся – ды дарма
Мільгануу хвост і няма
-Эх! не мазгамі думау-нечым!
-Яно ж грэлася на печы!
-Вось панасце, не шанцуе
Падкову тую у крапіву ен

Толькі дурню так ня іначай
Будзе шчасцем хвост каашачы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шчасце - Гайдук Уладзімір