Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свiтае. Свiтак промнеў

Свiтае. Свiтак промнеў
Гняздо звiў на застрэшку.
Такiм дзень i запомню –
Нiбы тваю усмешку.

Ля цiхае затокi –
Стаю я,
Ля вады…
Вакол трашчаць сарокi,
Спявалi дзе дразды…

Але я ў шчасце веру –
Што лёс паслаў прыму,
Мае адкрыты дзверы –
Сустрэць каб i зiму.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Свiтае. Свiтак промнеў - Міхась Курыла