Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На ўзгорку пясчаным

На ўзгорку пясчаным цвiце жаўтазель –
На брацкай магiле дзяцей партызанскiх.
Стаю i гляджу, як па кветках зiркастых
Блукае маленства далёкага чмель.

Мы разам раслi тут – пад небам адным:
Смяялiся, плакалi, песнi спявалi…
Той смех спапялiлi, той спеў расстралялi,
А плач – уцалеў: ён у сэрцы маiм.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На ўзгорку пясчаным - Ніл Гілевіч