Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты пакліч мяне з сабою

Ты пакліч мяне з сабою
І пачуццяў не хавай,
Шмат каго кахала ўжо я
Але ты цяпер мой рай..

Зноў агонь палае ў сэрцы,
Грае музыка ў душы,
Я б з табою так хацела
разам быць і назаўжды..

Толькі ты пакліч з сабою
Крочыць поруч скрозь часы,
Каб зліліся нашы лёсы
Быццам ніткі ў паясы…

Мы мінем усе благое
І ўсміхнемся ў канцы,
Дойдзем мы пад небам зорным
Да апошняе вясны…
,
Там атуляць нас імглою
Ночы цемнай туманы…
Буду я заўжды з табою,
Толькі ў сэрцы прытулі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты пакліч мяне з сабою - Марына Ількевіч