Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цудзенішская школа

На ускрайку вёскі, проста на пагорку,
Там, дзе купка сосен шалясціць гаворкай
З небам і паветрам, чысценькім наўкола,
Шмат гадоў працуе ў Цудзенішках школа.

Нам у ёй утульна, хораша жывецца,
Нам у вокны класаў сонейка смяецца,
У школьным скверы птушкі весела спяваюць,
Добрымі быць вучнямі нам усім жадаюць.

Сёння любай школе шчыра абяцаем:
Заўжды ганарыцца сваім родным краем,
Ганарыцца школай, ганарыцца вёскай,
Росшай разам з намі беленькай бярозкай…

Дабрыні настаўнікі ў школе навучаюць,
Частку свайго сэрца ў нас яны ўкладаюць.
Атрымаўшы веды, пойдзем мы у людзі,
Але ж нашу школу мы не пазабудзем.

На ускрайку вёскі, проста на пагорку,
Там, дзе купка сосен шалясціць гаворкай
З небам і паветрам, чысценькім наўкола,
Шмат гадоў працуе ў Цудзенішках школа…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цудзенішская школа - Пётр Шакола